кока-кольный делирий
Яны забілі ўсё маё натхненне размовай пра “вінцікі” ў сонечных акулярах

Няўжо нельга зразумець

Што “вінцікі” – апошняе, на што трэба зьвяртаць увагу

Я нават не памятаю, якія там былі дужкі

Ці як там яшчэ яны гэта называюць

Мне не патрэбны аніякія гарантыі

Аніякія паперкі

Мне дастаткова таго, што ў іх рудавата-ружовае шкло і форма, якая пасуе да майго аблетуцененага твару

Але каму гэта патлумачыш?

Яны канчаткова забілі маё натхненне спробамі дазнацца пра маю адсутнасць

І зноў патрабуюць нейкіх паперак, пацвярджаючых мой фэйк-захварэлы стан

Вось вам цэлы сшытак – можна жэрці - ажно ўдавіцца

Але ці хто-небудзь уцяміць

Што нельга рабіць нічога іншага

(толькі не пры гэткім надвор’і)

Акрамя таго як лавіць тварам цеплыя кроплі

І адчуваць, як яны збягаюць

Па шыі і далей пад адзежу?



Хоць хто-небудзь гэта зразумее?


@темы: funk you, reasonings, what's going on